Accessibility Tools

Skip to main content
26 February, 2025

Вынікі стратэгічнага планавання

26 February, 2025

Мы працягваем працаваць на будучыню дэмакратычнай Беларусі, і гэты шлях патрабуе стратэгіі, дакладных мэтаў і эфектыўных крокаў для іх дасягнення.

Мы нядаўна завяршылі важны этап — стратэгічнае планаванне развіцця кампаніі «Кадравы Рэзерв», дзе сабраліся каманда, выкладчыкі, партнёры і стэйкхолдары. Галоўная мэта — зрабіць праграму яшчэ больш эфектыўнай, бяспечнай і карыснай для ўдзельнікаў.

На стратэгічным планаванні мы:
🔹 ацанілі вынікі зробленага і вызначылі прыярытэты;
🔹 распрацавалі новую канцэпцыю адукацыйнай праграмы (новыя падыходы да навучання, паляпшэнне структуры курсаў) і магчымасці для стажыровак;
🔹 абмеркавалі паляпшэнне ўнутранай і знешняй камунікацыі;
🔹 удасканалілі падыходы да бяспекі і абароны дадзеных ўдзельнікаў.

Мы працягваем працу і хутка падзелімся новымі магчымасцямі для вас. Дзякуем усім, хто ўдзельнічае і далучаецца да нас!