Accessibility Tools

Skip to main content
12 November, 2024

Адбылося стратэгічнае планаванне

12 November, 2024

Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» прайшла стратэгічнае планаванне падчас трохдзённай сесіі разам з выкладчыцкай групай і грамадскімі і палітычнымі партнёрамі. Таксама напярэдадні вывучалася  меркаванне ўдзельнікаў кампаніі, сабранае праз апытанне, якое праводзілася ў першым паўгоддзі і падчас глыбінных інтэрв'ю.

Падчас планавання ішла праца ў напрамках:

1. Пастаноўкі доўгатэрміновых мэтаў
2. Распрацоўкі стратэгій для іх дасягнення 
3. Паляпшэнне ўнутранай і знешняй камунікацыі 

Наперадзе яшчэ некалькі стратэгічных сесій па асобных напрамках. Мэта гэтага працэсу — павышэнне эфектыўнасці і ўстойлівасці арганізацыі, каб яна адпавядала патрэбам удзельнікаў і ўсяго грамадства.

Кампанія «Кадравы Рэзерв» па-ранейшаму адкрыта для заўваг і прапаноў удзельнікаў. Звязацца з камандай можна праз пошту This email address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.. Не забывайце пазначаць свой уліковы нумар.